Home

Рэклама

клозед

  • 02 Снж 2009 at 11:09 PM
хакенкройц
Хоць тут ня дужа шмат чаго ё напісанага, але надалей усе посты будуць пад замком. Той хто мусіць ведаць, той будзе ведаць. Прыватнае жыцьцё ня мае нічога агульнага з духоўнай мастурбацыяй і шкадаваньнем самога сябе, таму крама зачыняецца.
і як казаў адзін чалавек, што кажа "мені пх": "нічога асабістага")

эбаут зыс

  • 24 Ліс 2009 at 5:18 PM
хакенкройц
пра гэта. пра гэта самае
мяне зь нютай так моцна накрывае хваляй пяшчоты, аж забірае мову. гэтае адчуваньне блізасьці і роднасьці, якое абстрагуе ад усяго сьвету так захапляе... абдымкі, адчуваньне адно аднаго, пачуццё таго, што ў маіх руках аб'яднаныя ў адно самыя моцныя пачуцьці каханьня, роднасьці й аргазму ў адным.. так, менавіта так, аргазм у маіх абдымках)
моцны як выбух, шчыры як існасьць)
нюта, я цябе кахаю.

_

  • 19 Врс 2009 at 8:56 PM
хакенкройц
хм... нарэсьце заўважыў тое, што шмат чаго ня бачу... не канцэнтрую ўвагі на рэчах, нават вельмі важных. і не адмыслова ўнікаю да іх увагі, а чамусь так адбываецца само па-сабе. добра што зразумеў гэта ўсё ж. цяпер трэ змагацца, бо праз гэтую няўважлівасьць губляецца сувязь са зьнешнім сьветам. размаўляю больш сам з сабою, нават пад час дыялёгу зь іншымі праскоквае шмат цікавых і важных думак, але іх не агучваю, яны так там і застаюцца, так і губляюцца, робяцца неактуальнымі... астапізьдзеў такі стан рэчаў.

оффтоп
на новай рабоце ня дужа цёпла, нават халодна
такое адчуваньне, што вось-вось захварэю

ZH!

  • 14 Жнв 2009 at 1:43 AM
хакенкройц
Трапіць у жожо абмінуўшы спам і сайты клоны штораз усё больш складаней, але ж мы зноў наіпалі сыстэму й зайшлі на старонку жывой віртуальнай тыпаграфіі

пачну з таго, што так сакавіта чыхнуў у ваньне, што адна лямпачка ад захапленьня аж ляснула.... але

але ж самае галоўнае - каханьне
само яно й тыя стасункі якое яно даруе блізкім людзям. упершыню нягледзячы на ўсе траблы пачуваюся шчасьлівым чалавекам, бо побач ё тая, што заўжды падтрымае, дасьці пінка пад сраку, прымусіць памыць посуд і папыласосіць падлогу....))) шчэ' абвінаваціць ва ўсіх сьветавых катастрофах і дрэнным руху транспарту. дзіўна, але гэта неяк не заваблівае ўвагу, ня крыўдзіць... мо часткова ад таго, што калі я кідаю шкарпэткі па ўсім пакоі яны пасьля нейкім чароўным чынам апынаюцца ў шуфлядзе ў шафе ўжо прапераныя, а можа шчэ й праз тое, што з нічога неяк за хвіліны зьяўляецца шыкоўня сьняданак, абед і вячэра)

усё гэта лірыка, якая ўсё ж такі займае сваё пачэснае мейсца ў жыцьці

галоўнае тое, што... што ё Аня, ейня вочкі, ейная радасьць, усьмешка)

зараз такое напішу...Яна тая, што напаўняе новым сэнсам жыцьцё, праз які яно (жыцьцё) падаецца ў нейкім іншым сьвеце, па-за праблемамі. праблемы не зьнікаюць, але глядзіш на іх інакш, як на нейкую часовую дробязь, якую калі не рассмокчацца сама пнеш нагою і маментам пазбавісься)

о як)
пайду мяняць лямпачку

пісюкаю

  • 07 Ліп 2009 at 8:26 PM
хакенкройц
Квас
Квас з паўлітровай пляшкі будзе гатовы праз 10 гадзнаў у аб'ёме 5 літраў.
пытаньне ў тым, ці не забіў я дрожджы вадой, мо яна занадта гарачая была? паглядзім, калі што - новы сапорт дражджэй закіну)

Клава
Клава нейкая не такая котка, бо ня есьць дрожджы, Федзя дык заёбваецца ад іх, набівае поўную пашчу, аж праглынуць ня можа)

Пісюкаю

  • 07 Ліп 2009 at 12:28 AM
хакенкройц
сям'я - гэта крута, гэта заўжды хтось побач, абед, сьняданак, вячэра... :)

Pearl Jeam - Do the Evalution

  • 27 Крс 2009 at 11:58 PM
хакенкройц
Pearl Jeam - Do the Evalution
Усім, хто не глядзеў - фтыкаць!
(калі дзе знойдзеце)))

анлім

  • 21 Крс 2009 at 2:45 PM
хакенкройц
Хрыстос Ўваскрос!

анлім такая неабходная рэч!
сядзі колькі заўгодна, дзе заўгодна, пампуй колькі трэба!
4 гадзіны ў сеціве выліліся дзесьці ў 150 мэтраў!
а навошта скарачацца, каля ня трэба?)
галоўнае, што анюта можа глядзець усе свае малюнкі без тармазоў
вось так!

Ваблокі

  • 14 Лют 2009 at 8:08 PM
хакенкройц
Ці то ваблокі, ці то барашкі.... але ж родныя й свае, самыя блізкія)
дакладней блізкая)
хутка лета.

НГ

  • 02 Стд 2009 at 8:44 PM
хакенкройц
Самы лепшы НГ, які толькі быў) і ў вузкім коле дарагога чалавека) ніякага афіцыёзу, поўная свабода думкі, ніякіх кулінарных штаппаў і дагматаў. сушы сваімі рукамі, глінтвей і піва з фестташгаме наверх! Праўда Трамвайная Фея зь сякерай нарабіла ролаў занадта вялікіх, але тое непраблема, калі яны смачныя)
усіх з надыйшоўшым!

джэдай

  • 17 Снж 2008 at 9:56 PM
хакенкройц
Цяпер у мяне ё артэфакт - меч Обівана Кінобі. Мляха-пуха, я круты і не іпаццо! лазэрны меч - не хухры-мухры! ўжо павыёпваўся ім перад сябрамі - гэта ж абавязкова трэба зрабіць, калі маеш артэфакт з дакумэнтальнага фільму) цяпер я магу сваюодна вадзіць рукою перад тварамі людзей і навязваць ім сваю волю, бо калі маю меч, значыць маю й сілу джэдая)
купа проста пазытыву, але ё й абавязкі, калі маеш сілу, трэ' супрацьстаяць цёмнаму боку сілы й ейным памагатым. ну проста шыкоўна на тле ўсясьветнага крызысу))

піста, альбо кеке

  • 17 Снж 2008 at 8:33 PM
іконкі
шапік з піражкамі, кексамі булкамі. мірна сабе жыў на працы, прадаваў пралетарыяту штось пажаваць ў вольны ад працы час, альбо замест працы. кароткі прэйскурант:
1 - тое, як гэта чытаецца, 2 - тое, што мабыць мелася на ўвазе
Бироизнае лидовае - пироженое медовае
кеке - кекс
брюшка с маком - плюшка с маком
лакошка - лакомка
пирожок с лицом и сыром - пиражок с яйцом и сыром
буткррооррооо - бутэрброд
сасиска в писте - сасиска в тесте.
пра гэную сасіску й пра цеста асобная гаворка. даёбвалі мы тую прадавачку, калі іржалі пад шапікам з брюшае і пісты, паказвалі іншым людзям - яны таксама іржалі. гэтая прадавачка неяк падазрона доўга й груба нас абслугоўвала, пакуль урэсьце не перапісала туюу сасіску піставатую)
і вось ён, новы цэньнік з друкаванымі літарамі: сісіска в тебе.... у нас гістэрыка шчэ большая, прыкалваемся далей)))
прайшоў прыкладна месяц і цэннік перапісаны ізноў. прадавачка задумала нам канкрэтна перабіць усе нагоды для сьмеху! :)
перапісала, сасіска в месте....
мабыць трэба чакаць працягу)))

Ту май персанал

  • 26 Ліс 2008 at 10:21 PM
хакенкройц
Ёсьць адзін чалавек, які мяне можа трываць, разумее мяне, прымае з усімі забабонамі (скуль столькі вытрымкі й моцы). Побач зь Ёй неяк адразу спакайней, ня гледзячы на тое, што толькі што прыйшоў з працы, увесь скудлачаны, знэрваваны, гатовы адпінаць усіх, але....але ж калі яна побач усе гэтыя нібыта праблемы губляюць сваю значнасьць... Яны й ня мелі той значнасьці, бо ейная прысутнасьць дазваляе супакоіцца й пабачыць сутнасьць і вартасьць рэчаў, шмат што выяўляе сваю сутнасьць дзякуючы ёй. Гэта дазваляю спакайней глядзець на сьвет.
Нюта, гэта табе, дзякуй, што ты ў мяне ёсьць :)
хакенкройц
тэхніка бясьпекі працы з электрапрыстасаваньнямі. але пра тое, як трэба апранацца на працы -- ніхто й ня думаў))




17 Жнв 2007

  • 6:20 PM
хакенкройц




Дождж і сонца -- рэч цікавая, з аднаго боку вясёлка, з другога ЦЭЦ))
хакенкройц
Пол: M   Возраст:201-10

A: 9
B: 5
C: 5
E: 9
F: 4
G: 6
H: 6
I: 6
L: 8
M: 7
N: 6
Q: 5
Q1:9
Q2:8
Q3:5
Q4:5
ОСНОВНАЯ ИНТЕPПPЕТАЦИЯ:
ПЕРВИЧНЫЕ ФАКТОРЫ (постоянно проявляющиеся):
Аффектотимия:общительный, добродушный, участливый, эмоционально воспpиимчивый.
Доминирование: властный, напоpистый, упрямый, настойчивый, непpеклонный.
Подозрительный: ревнивый, высокомерен, догматичный, соpевновательный.
Pадикализм: экспериментатор, аналитик, свободномыслящий.
Независимость: находчивый, независим от гpуппы, самостоятельный, pешительный.
ЛАТЕНТНЫЕ ФАКТОРЫ (имеющие тенденцию к проявлению):
Англоман: склонен к самоанализу, серьезный, остоpожный, сдерживает эмоции.
Аутичный: богатое воображение, богемный, поглащен своими идеями, рассеян.
ВТОРИЧНЫЕ ФАКТОРЫ (интегративные свойства):
Эмоциональная чувствительность. Утонченный, воспpиимчивый, лабильный.
Независимый. Самоопределяемый, критичный, оказывает влияние на других.
ДОПОЛНИТЕЛЬНАЯ ИНТЕРПРЕТАЦИЯ:
ИНТЕЛЛЕКТ: ДОСТАТОЧНО ВЫСОКИЙ ОБЩИЙ УРОВЕНЬ ИНТЕЛЛЕКТА
ЭМОЦИИ: НИЗКИЙ УРОВЕНЬ СТРЕССОУСТОЙЧИВОСТИ. ХРОНИЧЕСКИЕ ЭМОЦИОНАЛЬНЫЕ КОНФЛИКТЫ
ВОЛЯ: ХОРОШО РАЗВИТАЯ СИЛА ВОЛИ. ЦЕЛЕУСТРЕМЛЕН, НАСТОЙЧИВ
МОРАЛЬ: МОРАЛЬНЫЕ НОРМЫ УСВОЕНЫ ДОСТАТОЧНО ХОРОШО
ЛИДЕРСТВО: РЕАЛЬНЫЙ ИЛИ ПОТЕНЦИАЛЬНЫЙ ЛИДЕР. СКЛОНЕН К РУКОВОДСТВУ
ОБЩЕНИЕ: ДОСТАТОЧНО КОММУНИКАТИВЕН. НО В ОБЩЕНИИ ПРЕДПОЧИТАЕТ СВОЙ КРУГ
СТИЛЬ РАБОТЫ И ПРОФЕССИОНАЛЬНЫЕ ПРЕДРАСПОЛОЖЕННОСТИ: СКЛОНЕН К НАУЧНО-ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКОЙ РАБОТЕ.
МОТИВАЦИЯ: ХОРОШО РАЗВИТАЯ МОТИВАЦИЯ. СТРЕМИТСЯ УЛУЧШИТЬ СОЦИАЛЬНЫЙ СТАТУС
КЛИНИЧЕСКАЯ ИНТЕРПРЕТАЦИЯ:
БОЛЬШАЯ ВЕРОЯТНОСТЬ "PA" РАССТРОЙСТВ!
Гендерные профили опросника Кеттелла 16-PF+
Протестируй себя

хм....

  • 28 Снж 2006 at 10:40 PM
хакенкройц

БИОРИТМЫ для infozmitrock, на 28 декабря 2006:

    ▕▇▏↗  Физический (супер!)
    ▕▁▏↘  Эмоциональный (в ауте)
    ▕▅▏↘  Интеллектуальный (неплохо)
    ▕▅▏↘  Общее состояние (весьма неплохое)

ХРОНОБИОЛОГ РЕКОМЕНДУЕТ:

  - Срочно зафрендите ещё кого-нибудь! :)

info

  • 25 Снж 2006 at 2:02 AM
хакенкройц

|^^^піва^^\\|""\\_,_
|___НЯМА!___||___|__|)
(@)(@)""*|(@)(@)**(@)